Орду адправілі ў Манголію
3- 9.04.2026, 14:21
- 1,926
Лукашэнка прызначыў былога прафсаюзніка паслом.
Экс-кіраўнік Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда прызначаны паслом Беларусі ў Манголіі.
Орда ўзначальваў ФПБ да 2024 года. Потым ён стаў так званым дэпутатам «палаты прадстаўнікоў». Пасля яго сыходу кіраўніком прафсаюзнай арганізацыі быў прызначаны Юрый Сянько.
Падчас прэзідэнцкай кампаніі 2020 года Орда таксама кіраваў ініцыятыўнай групай па вылучэнні Лукашэнкі.