9 красавiка 2026, Чацвер, 14:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі адмовіўся вывадзіць войскі з Данбаса

8
Зяленскі адмовіўся вывадзіць войскі з Данбаса

Прэзідэнт Украіны растлумачыў, чаму ўкраінцы не аддадуць сваю зямлю.

Уладзімір Зяленскі у размове з журналістамі падкрэсліў, што Украіна не можа проста абмяркоўваць перадачу Данбаса, піша The Guardian.

«Калі пакінуць яго пад кантролем Расіі, праціўнік зойме нашы найбольш абароненыя пазіцыі без страт. Стварэнне новых умацаваных ліній абароны можа заняць год або паўтара года. Тады яны змогуць атакаваць Харкаў і іншыя гарады, якія ўносяць істотны ўклад у наш ВУП. Гэта прывядзе да расколу ў грамадстве, а любая ўнутраная раз'яднанасць — ключавая мэта Пуціна і пагроза нашай незалежнасці», — адзначыў прэзідэнт.

Зяленскі дадаў, што гатовы сустрэцца з Пуціным, калі будзе магчымасць.

Што датычыць правядзення прэзідэнцкіх выбараў, прэзідэнт падкрэсліў, што цяпер іх правядзенне супярэчыць закону аб ваенным становішчы. «Акрамя таго, неабходна забяспечыць бяспеку грамадзян і вайскоўцаў, якія павінны галасаваць. Як гэта зрабіць падчас атакі?» — падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках