Трамп раскрытыкаваў НАТА пасля сустрэчы з Рюттэ
6- 9.04.2026, 8:26
- 3,848
Фота: Bloomberg
І зноў успомніў пра Грэнландыю.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп раскрытыкаваў НАТА, заявіўшы, што краіны-члены Альянсу не падтрымалі ЗША, калі Вашынгтон у гэтым меў патрэбу, і выказаў сумнеў адносна іх далейшай дапамогі.
Пра гэта ён напісаў у Truth Social у чацвер, 9 красавіка, пасля сустрэчы з генеральным сакратаром НАТА Маркам Рюттэ.
«НАТА не была побач, калі мы мелі ў ёй патрэбу, і яе не будзе побач, калі яна спатрэбіцца нам зноў. Памятайце пра Грэнландыю — той вялікі, дрэнна кіраваны кавалак лёду!!!», — заявіў Трамп.
Раней Марк Рюттэ заявіў, што Трамп «відавочна расчараваны» тым, што многія саюзнікі па НАТА не падтрымалі вайну ЗША і Ізраіля супраць Ірана ў той ступені, якую ён чакаў.