10 красавiка 2026, Пятніца, 4:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каталікі, грэка-католікі і пратэстанты Беларусі святкуюць Вялікдзень

10
Каталікі, грэка-католікі і пратэстанты Беларусі святкуюць Вялікдзень

Большасць хрысціянскіх цэркваў сёння адзначаюць свята Уваскрасення Хрыстовага.

У ўсіх каталіцкіх касцёлах і пратэстанцкіх малітоўных дамах Беларусі прайшлі святочныя набажэнствы.

Вялікдзень — самы чаканы светлы дзень для многіх хрысціянаў. Вялікдзень сімвалізуе Уваскрасенне з мёртвых Езуса Хрыста, які прыняў смерць за грахі людзей і дзеля збаўлення чалавечага роду ад страшных бедаў.

Вялікдзень належыць да святаў з рухомай датай, бо вылічаецца паводле месяцова-сонечнага календара і адзначаецца ў першую нядзелю пасля першай вясновай поўні. Акрамя таго, з-за розніцы ў календарах каталікі (па грыгарыянскім календары) і праваслаўныя (па юліянскім календары) адзначаюць Вялікдзень з пэўнай розніцай.

Напярэдадні арцыбіскуп-эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч звярнуўся да духавенства і вернікаў у Беларусі з моцнымі словамі. Паважаны іерарх і маральны аўтарытэт беларускіх католікаў заявіў, што свята Вялікадня ставіць нас усіх перад выбарам, і Божая ласка не можа быць там, дзе пануе кампраміс з грахом і злом.

Асаблівасці набажэнства

У Велікодную ноч перад храмам каталіцкі святар разводзіць вогнішча, ад якога запальвае вельмі вялікую свечку, якая называецца Пасхал. Такая ж традыцыя ўласцівая велікоднаму абраду ў англіканскіх і лютэранскіх цэрквах. Ад Пасхала запальваюць свае свечкі парафіяне і нясуць запаленую свечку дадому. Цікава, што пасля Вялікадня Пасхал запальваюць на кожным набажэнстве да самай Пяцідзесятніцы (сашэсце Святога Духа).

Крашанкі

Яйкі-крашанкі з'яўляюцца сімвалам Вялікадня ва ўсіх народаў, што вызнаюць хрысціянства. Паводле легенды Марыя Магдаліна, даведаўшыся пра Уваскрасенне Хрыста, пайшла ўсім распавядаць пра цуд; яе словы дайшлі да вушэй імператара, і калі Марыя Магдаліна па яго патрабаванні паўстала перад ім, ён пасмяяўся, сказаўшы, што як белыя яйкі ніколі не стануць чырвонымі, так і мёртвыя не стануць жывымі. Яйка ў яго руцэ адразу пачырванела. Таму абавязковым атрыбутам свята з'яўляюцца яйкі-крашанкі.

Шакаладныя яйкі і велікодны трус

Апошнім часам у каталікоў на Вялікдзень прынята дарыць дзецям падарункі, дакладней — кошык з шакаладнымі яйкамі, загорнутымі ў каляровую фальгу. Яго ставяць ля ўзгалоўя ложка або хаваюць у зацішным месцы, а пошукі падарунка ператвараюцца ў забаву — пачынаецца вясёлае паляванне на яйкі. Вядома ж, дорыць яго не бацькі, а велікодны трус.

Велікодны хлеб

На каталіцкі Вялікдзень галоўнай стравай на стале з'яўляецца велікодны хлеб. У кожнага народа ён свой, але ўсюды ён вельмі прыгожы, святочны і смачны. У французаў — разнавіднасць бріоша, у палякаў — велікодная бабка, у чэхаў — мазанэц, у грэкаў — цурэкі, у брытанцаў — сімнель, у іспанцаў — мона-дэ-Паскуа, у італьянцаў — панетоне або коломба, у немцаў — гугельхупф.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках