10 красавiка 2026, Пятніца, 2:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Барысаве падлетак завяз у гразі па паяс і не здолеў выбрацца

11
У Барысаве падлетак завяз у гразі па паяс і не здолеў выбрацца

Яго давялося выцягваць ратавальнікам.

У службу МНС патэлефанаваў хлопец, сказаў, што яго сябар завяз у гразі каля шматкватэрнага дома на вуліцы Полацкай.

Высветлілася, што 15‑гадовы хлопец катаўся на ровары і не заўважыў брудную яму. Ён у яе праваліўся, а калі паспрабаваў дастаць ровар, то сам завяз у гразі амаль па паяс.

Самастойна выбрацца ён ужо не мог, таму на месца выклікалі ратавальнікаў. Яны з дапамогай падручных сродкаў і спецыяльнай вяроўкі дасталі падлетка з гразі і перадалі яго медыкам для агляду.

Траўмаў пацярпелы не атрымаў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках