28 красавiка 2026, aўторак, 18:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінцы нанеслі ўдар па базе «Іскандэраў» у Крыме

Украінцы нанеслі ўдар па базе «Іскандэраў» у Крыме

Дапамаглі падпольшчыкі.

У ноч на 28 красавіка беспілотнікі падраздзяленняў Middle-strike Сіл спецыяльных аперацый нанеслі ўдар па месцы захоўвання аператыўна-тактычных ракетных комплексаў «Іскандэр», паведаміла прэс-служба ССО.

Адзначаецца, што схаваная тэхніка была размешчаная на тэрыторыі былой ракетнай базы каля пасёлка Аўражкі, за 40 кіламетраў на ўсход ад акупаванага Сімферопаля. Адтуль ракеты маглі дабрацца да лініі фронту або тыловых гарадоў Украіны за лічаныя хвіліны.

«Падпольшчыкі Руху супраціву неаднаразова фіксавалі пускі варожых ракет з гэтай лакацыі. Паражэнне і знішчэнне стратэгічных комплексаў праціўніка зніжаюць яго баяздольнасць. ССО працягваюць асіметрычныя дзеянні дзеля стратэгічнага аслаблення здольнасці ворага весці вайну супраць Украіны», — падкрэслілі ў ССО.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках