Бацька Анджэя Пачобута кранальна пракаментаваў навіну пра вызваленне сына
- 28.04.2026, 17:50
- 2,346
Навіну пра вызваленне ён даведаўся ад журналістаў.
Бацька ўжо былога палітвязня Анджэя Пачобута Станіслаў Пачобут пра вызваленне сына даведаўся ад журналіста польскага выдання Wirtualna Polska. «Гэта як гром сярод яснага неба. Мы ж чакалі столькі гадоў. Я вельмі ганаруся Анджэем», — сказаў ён.
Эмацыі ў яго былі настолькі моцныя, што яму было цяжка гаварыць.
«Мы ўзрушаныя. Жонка сядзіць побач са мной, плача ад замілавання, не магу яе супакоіць. Эмацыі настолькі вялікія, што мне цяжка вымавіць хоць адзін сказ. Не знаходжу слоў, каб перадаць тое, што адчуваю. Гэта як гром сярод яснага неба, бо мы чакалі столькі гадоў», — кажа ён.
Станіслаў Пачобут падзякаваў усім, хто «памятаў пра Анджэя і ахінаў яго малітвай».
«Дзякуем усім, хто памятаў пра Анджэя. Дзякуем Польшчы. Я вельмі ганаруся Анджэем. Калі я яго ўбачу, упаду перад ім на калені і пацалую яго руку», — кажа ён.