Былы віцэ-прэм’ер Чачні: Мы будзем кантраляваць Маскву
10- 27.04.2026, 22:26
- 6,390
Руслан Кутаеў заявіў, што мусульмане гатовыя ўзяць уладу ў Расіі.
Мусульмане, якія пражываюць у Маскве, гатовыя ў патрэбны момант узяць уладу ў свае рукі, усталяваць тую ўладу, якая будзе ім «зручная», каб Расія больш не наносіла шкоды навакольным краінам і народам. Пра гэта ў інтэрв’ю праграме «Розныя людзі» заявіў Руслан Кутаеў, прэзідэнт Асамблеі народаў Каўказа, які ў 1996–97 гг. займаў пасаду віцэ-прэм’ера Чачні, а пазней быў памочнікам па асаблівых даручэннях прэзідэнта Чачні Аслана Масхадава, перадае The Moscow Times.
Паводле слоў Кутаева, які на пачатку 2026 года ўвайшоў у склад Платформы расійскіх дэмакратычных сіл пры Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ), у Маскве пражываюць мільёны мусульман, якія праводзяць час у качалках, трэніруюцца і ў патрэбны момант могуць выйсці на барыкады.
«Мы не проста вярнёмся — спачатку мы папрацуем у Маскве. Мы ўсталюем там уладу, якая нам зручная. Чаму? Таму што ў Маскве сёння пражывае да 15 млн чалавек. 5 млн прыезджых, 10 млн людзей, якія маюць прапіску. З іх 3,5–4 млн людзей, што спавядаюць іслам, практыкуюць іслам, каўказцы і прадстаўнікі азіяцкіх народаў. З усімі лідарамі азіяцкіх народаў у Асамблеі народаў Каўказа выбудаваныя выдатныя адносіны. І ў час X, калі ў Расіі трэба будзе дзейнічаць, мы будзем дзейнічаць», — сказаў Кутаеў.
Паводле яго слоў, за тымі, хто разлічвае на «амерыканскія і на брытанскія грошы», каб кіраваць Расіяй, стаяць толькі «студэнцікі, якія з ліхтарыкамі будуць хадзіць». «Што за намі? Людзі, якія, калі трэба, і галаву адарвуць, і башку знесуць, і на барыкады пойдуць, і барыкаду збудаваюць», — сказаў Кутаеў.
«Мы будзем кантраляваць Маскву дзеля таго, каб Масква не ерэпенілася і не наносіла шкоды навакольным народам і навакольным дзяржавам. Толькі так і інакш не выйдзе», — дадаў ён.
Паводле слоў Кутаева, тое, што адбываецца ў Расіі, — не воля Пуціна, а адлюстраванне «рэлігіі» расійскага грамадства, якое спавядае «рускі нацыяналізм, названы ідэалогіяй рускага свету». «І менавіта з гэтай ідэалогіяй яны прыйшлі ва Украіну. З гэтай ідэалогіяй яны забіваюць украінцаў, акупуюць Украіну», — сказаў Кутаеў.
Пры гэтым у Расіі, паводле яго слоў, тварыцца «хаос». «Там проста ніхто не давярае ўладзе. Там усе разумеюць, што Расія ўжо перастала існаваць, таму што з розных рэгіёнаў, не кажу пра Каўказ, з рускіх рэгіёнаў штодня мае памочнікі атрымліваюць ад людзей паведамленні пра тое, што там робіцца на прылаўках, пра што гавораць у аўтобусах, што там адбываецца на вуліцах. Ніхто не верыць Пуціну. Усе ведаюць, што Пуцін прайграў. Яны проста чакаюць, калі пра гэта абвесцяць», — сказаў Кутаеў.
На яго думку, аднаго фронту ўкраінскай арміі будзе дастаткова, каб у расійскай арміі пачаўся хаос. «Там пачнецца хаос і неразбярыха. І вось у гэтай неразбярысе мы стварылі гэты маскоўскі кулак, каб якая б гэта ні была сіла — з перадавой, з акопаў яна прыйшла ці ж ФСБ іх мабілізавала, як руская абшчына, — ніхто не зможа скрушыць нашае маскоўскае ядро — як і піцерскае, якое мы стварылі. І ў любым выпадку ім давядзецца дамаўляцца з намі, з народамі, якіх мы аб’ядналі ў Маскве, таму што мы будзем галоўнай сілай, якая вызначыць, як будуць адбывацца падзеі ў Маскве. Мы проста чакаем. Мы проста чакаем, калі гэта ўмова настане. І нас вельмі шмат, нас вельмі шмат», — заключыў Кутаеў.