28 красавiка 2026, aўторак, 0:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зіма вяртаецца ў Беларусь

2
Зіма вяртаецца ў Беларусь

Сіноптыкі абвясцілі штормавое папярэджанне з-за замаразкаў

Пасля моцнага ветру, які ў гэтыя дні валіў дрэвы і зрываў дахі, у краіну ідуць замаразкі. Штормавое папярэджанне на бліжэйшыя тры дні абвясціў Белгідрамет.

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, уначы 28 красавіка (аўторак) у многіх раёнах рэспублікі чакаюцца замаразкі ад 0°С да -3°С. У Мінску — 0..-2°С.

Уначы 29-30 красавіка (серада-чацвер) маразы ўзмоцняцца да -5°С. У Мінску прагназуюць замаразкі -1..-3°С.

Нагадаем, на 26 і 27 красавіка сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру, а таксама папярэдзілі аб ападках у выглядзе дажджу і мокрага снегу. Раніцай 26 красавіка снег выпаў у Глуску, Капылі, Старадарожскім раёне, а таксама ў Слуцку і ў Карэліцкім раёне.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках