Нафта падаражэла да максімуму за тры тыдні
4- 27.04.2026, 19:43
Да $108,75 за барэль.
На фоне паўзы ў перамовах паміж ЗША і Іранам аб урэгуляванні вайны ўзраслі цэны на эталонную марку нафты Brent. Пра гэта 27 красавіка паведаміла агенцтва Reuters.
Ф’ючэрсы Brent, адзначае агенцтва, падаражэлі прыблізна да $108,75 за барэль (то бок на 3,29% на працягу дня), што з’яўляецца найвышэйшай цаной за апошнія тры тыдні.
На гэтым фоне таксама фіксуецца аслабленне долара ЗША адносна іншых сусветных валют: у прыватнасці, курс еўра да долара вырас на 0,11% (да 1,1733 $/€).