Марсаход Curiosity выявіў на планеце «папярэднікі ДНК і РНК»
2- 22.04.2026, 21:27
- 1,330
Падрабязнасці.
Амерыканскі марсаход Curiosity выявіў у кратэры Гейла на планеце беспрэцэдэнтна багаты набор з больш як 20 арганічных малекул, уключаючы тыя, што з’яўляюцца папярэднікамі ДНК і РНК. Пра гэта паведамляюць сусветныя медыя, уключаючы Sky News, са спасылкай на афіцыйных прадстаўнікоў NASA.
Самі малекулы былі выяўленыя ў 2020 годзе, цяпер жа, пасля некалькіх гадоў вывучэння, вучоныя пацвердзілі наяўнасць арганічных малекул у ўзоры пароды, сабраным марсаходам.
Як адзначаюць вучоныя, папярэднікамі ДНК і РНК лічацца азотныя злучэнні, выяўленыя, між іншым, на планеце. Загадкай, аднак, застаецца тое, якія менавіта працэсы — біялагічныя ці геалагічныя — прывялі да стварэння малекул. Паводле слоў даследчыкаў, магчымыя абодва шляхі. Таму казаць, што знойдзены сведчанні, якія адназначна пацвярджаюць магчымасць існавання жыцця на Марсе, пакуль рана. Іншая справа, што знаходка пацвярджае існаванне на планеце хімічных перадумоў для падтрымання жыцця.
«Калекцыя арганічных малекул чарговы раз павышае верагоднасць таго, што ў далёкім мінулым Марс быў прыдатны для жыцця», — цытуе тэлеканал Ашвіна Васаваду, аднаго з вучоных праекта.