Пуцін: Мы ведаем, чым скончыцца вайна РФ ва Украіне
30- 21.04.2026, 19:57
- 18,086
Дыктатар РФ заявіў, што будзе і далей рэалізоўваць пастаўленыя мэты.
Расія ведае, чым скончыцца «спецыяльная ваенная аперацыя» ва Украіне. Пра гэта заявіў дыктатар РФ Уладзімір Пуцін, яго словы перадае РИА «Новости».
«Мы ведаем, чым усё гэта (СВА. — Заўв.) скончыцца, але не будзем рабіць ніякіх публічных заяў на гэты конт», — сказаў дыктатар на сустрэчы з прадстаўнікамі муніцыпальнай супольнасці.
Паводле яго слоў, Расія і далей будзе рэалізоўваць тыя мэты, якія паставіла перад сабой у пачатку вайны. Пуцін таксама адзначыў, што баявыя дзеянні — гэта заўсёды складаная і небяспечная рэч.
«Упэўнены, што яны (задачы і мэты «СВА». — Заўв.) будуць дасягнутыя», — заключыў дыктатар РФ.