3 траўня 2026, Нядзеля, 15:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары расійскай вёскі папрасілі Папу Рымскага дапамагчы адрамантаваць дарогу

17
Жыхары расійскай вёскі папрасілі Папу Рымскага дапамагчы адрамантаваць дарогу

Мясцовыя ўлады бяздзейнічаюць.

Жыхары вёскі Барыскіна Чышмінскага раёна Башкартастана напісалі ліст Папу Рымскаму з просьбай дапамагчы ў рамонце разбітай дарогі з-за бяздзейнасці мясцовых уладаў, перадае The Moscow Times.

«Куды толькі мы ні звярталіся: у цэнтр кіравання рэспублікай, непасрэдна да [кіраўніка раёна] Рышата Анісавіча [Мансурава], вынікаў — нуль: адны адпіскі. Дарога ў забітым стане… На працягу 10 гадоў у вёсцы і па напрамку да яе не праводзіцца ніякіх рамонтных работ. Мы стаміліся ад абяцанняў, ад штодзённых паломак аўтамабіляў», — заявіў адзін з падпісантаў.

Жыхары адзначылі, што на згаданай дарозе аўтамабілі рэгулярна застраюць у гразі, праезд хуткай дапамогі становіцца немагчымым, а школьны аўтобус рызыкуе зваліцца ў яр. Па іх словах, таксама ў вёсцы «часткова адсутнічае асвятленне», а раней быў зламаны калодзеж, які яны адрамантавалі самі за кошт уласных сродкаў. «Раён нам не аказвае ніякай падтрымкі. Прычым кіраўнік раёна ў нас ужо 6 гадоў. За гэты час ён ні разу не прыехаў у вёску, не паглядзеў на праблемы», — паскардзіліся жыхары. Яны дадалі, што «ўся надзея застаецца толькі на Папу Рымскага».

Барыскіна знаходзіцца за 18 км ад бліжэйшай чыгуначнай станцыі Юматава і за 41 км ад райцэнтра Чышмы. У вёсцы пражываюць каля 100 чалавек.

Гэта ўжо не першы выпадак звароту да Папы Рымскага ў Башкартастане. У 2019 годзе ўдзельнікі долевага будаўніцтва ўфімскага ЖК «Ліманарый» таксама напісалі пантыфіку пасля таго, як забудоўшчык прапанаваў ім «скардзіцца хоць Папу Рымскаму». Пасля агалоскі гісторыя атрымала шырокі рэзананс, а будаўніцтва дамоў у выніку завяршылі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках