Беларуска выйшла паснедаць і сустрэла Туска з Макронам
8- 21.04.2026, 17:44
- 17,122
Відэафакт.
Беларуска выйшла паснедаць у Гданьску — і сустрэла прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона разам з польскім прэм’ер-міністрам Дональдам Тускам.
«Жыццё ў Гданьску літаральна. Выйшла паснедаць у Старбаксе… праз секунду ўжо на прагулцы з прэзідэнтам Францыі», — напісала карыстальніца Threads lizeyba.
Нагадаем, што 20 красавіка прэзідэнт Францыі і прэм’ер-міністр Польшчы прыбылі ў Гданьск, каб наведаць першы міжурадавы польска-французскі саміт з нагоды Дня польска-французскага сяброўства. На вуліцах горада сабраліся натоўпы людзей.