Названыя самыя моцныя пашпарты ў 2026 годзе
11- 21.04.2026, 19:37
- 14,128
На якім месцы Беларусь?
Аналітыкі сістэмы ранжыравання пашпартоў VisaGuide.World абнавілі спіс краін з самымі «моцнымі» дакументамі, якія сведчаць асобу.
Складальнікі рэйтынгу параўноўваюць пашпарты 199 краін паводле таго, наколькі вольна з імі можна падарожнічаць. Улічваюцца бязвізавыя паездкі, візы па прыбыцці і электронныя візы. На падставе гэтых даных кожнаму пашпарту прысвойваецца агульны бал, які паказвае яго «сілу» ў плане падарожжаў.
Паводле даных на сакавік 2026 года, лідар рэйтынгу — Сінгапур. На другім месцы — Францыя, а на трэцім — Фінляндыя. Таксама ў топ-5 трапілі Іспанія і Нарвегія.
У першую дзясятку наймацнейшых увайшлі Мальта; Венгрыя; Бельгія; Швейцарыя і Аўстрыя.
Беларусь апынулася на 110-м месцы. З нашых суседзяў найлепшыя пазіцыі ў рэйтынгу ў Польшчы (15-е месца), Латвіі (29-е) і Літве (30-е). Украіна — на 65-м месцы, Расія — на 95-м.
Апошнюю пазіцыю заняў Афганістан.