Літва пацвердзіла, што не пусціць Фіцо ў Маскву
3- 21.04.2026, 12:10
- 2,448
Паветраная прастора краіны будзе закрытая для словацкага прэм'ер-міністра.
Літва працягне адмаўляць прэм'ер-міністру Славакіі Роберту Фіцо у выкарыстанні сваёй паветранай прасторы для палёту ў Маскву на мерапрыемствы, прысвечаныя памяці ахвяр Другой сусветнай вайны. Пра гэта паведамляе LRT.
Дарадца прэзідэнта Літвы па пытаннях нацыянальнай бяспекі Дэйвідас Матульёніс заявіў, што такая пазіцыя з'яўляецца паслядоўнай і не зменіцца.
«Мы, безумоўна, не падтрымліваем спробы дзяржаў выбудоўваць адносіны з дзяржавай-агрэсарам. Гэта наша пэўная маральная пазіцыя, якой мы прытрымліваемся», — адзначыў ён у эфіры Žinių Radijas.
У Міністэрстве замежных спраў Літвы паведамілі, што афіцыйнага запыту ад Славакіі на пралёт не паступала. Пры гэтым ведамства не ўдакладніла, ці было ўжо прынята канчатковае рашэнне аб забароне на выкарыстанне паветранай прасторы.