26 траўня 2026, aўторак, 14:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беспілотнікі ЗСУ нанеслі ўдар па нафтавай станцыі пад Самарай, дзе вырабляюць Urals

4
Беспілотнікі ЗСУ нанеслі ўдар па нафтавай станцыі пад Самарай, дзе вырабляюць Urals

Налёт адбыўся сёння ўначы.

У ноч на 21 красавіка беспілотнікі атакавалі аб’екты ў Самарскай вобласці. Паводле папярэдняй інфармацыі, мэтай магла стаць лінейная вытворча-дыспетчарская станцыя «Самара» — важны аб’ект магістральнай нафтатранспартнай інфраструктуры, паведамляе «Диалог» са спасылкай на аналіз публікацый у сацсетках.

Губернатар рэгіёна Вячаслаў Федарышчэў пацвердзіў, што ўначы стратэгічныя аб’екты вобласці падвергліся паветраным атакам. Паводле яго слоў, «Узброеныя сілы Украіны прадпрынялі чарговую спробу атакі прамысловага прадпрыемства», а на месцах падзення БПЛА працуюць аператыўныя службы.

У зводцы Міністэрства абароны Расіі сцвярджаецца, што расійскія сілы СПА нібыта збілі ў тую ноч 97 беспілотнікаў самалётнага тыпу, аднак дакладная колькасць у Самарскай вобласці не ўдакладняецца.

Паведамляецца, што ЛПДС «Самара» ўдзельнічае ў змешванні нафты з розных радовішчаў для фармавання экспартнага гатунку Urals, які затым пастаўляецца за мяжу. На гэтым фоне аб’ект раней ужо станавіўся мішэнню атак — у прыватнасці, у верасні 2025 года.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках