3 траўня 2026, Нядзеля, 15:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваслаўныя хрысціяне Беларусі памінаюць продкаў

4
Праваслаўныя хрысціяне Беларусі памінаюць продкаў

Сёння Радаўніца.

Сёння, 21 красавіка, у Беларусі праваслаўныя вернікі адзначаюць Радаўніцу — дзень памяці памерлых, які прыпадае на дзявяты дзень пасля Вялікадня. У краіне абвешчаны афіцыйны выхадны дзень.

У храмах праходзяць набажэнствы, падчас якіх упершыню пасля Вялікадня гучаць заўпакойныя малітвы. Вернікі падаюць запіскі з імёнамі памерлых, ставяць свечы за іх упакой і прыносяць прадукты на канун.

Асаблівае значэнне ў гэты дзень надаецца наведванню могілак.

«Галоўнае ў такім візіце — малітва і духоўныя зносіны з памерлымі, а ўсё лішняе, што адцягвае ад памінання, трэба выключыць. Менавіта праз малітву чалавек звяртаецца да Бога і праз Яго — да сваіх блізкіх», — адзначаецца на сайце Беларускай праваслаўнай царквы.

Паводле традыцыі, дома таксама ладзяць памінальную трапезу.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках