Лукашэнка загаварыў пра вяртанне да савецкай сістэмы
47- 21.04.2026, 2:31
- 20,910
Дыктатар згадаў пра КПСС.
Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю прапагандысцкаму тэлеканалу RT заявіў, што разглядае пытанне вяртання да савецкай мадэлі кіравання краінай.
«Нам трэба сур'ёзна падумаць над кіраваннем краінай. Можа, нават правесці рэформу дзяржаўнага кіравання, выкарыстоўваючы досвед мінулага», — адзначыў Лукашэнка.
Ён нагадаў, што ў 1977—1990 гадах у Канстытуцыі СССР была замацавана кіруючая і накіроўваючая роля Камуністычнай партыі.
«Заходнікі нам рэкамендавалі перадусім шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў і іншае, іншае, іншае. Яны нам рэкамендавалі, а мы гэтага прытрымліваліся. У авангардзе ішла, вядома, Расія на чале з Ельцыным (Барыс Ельцын, першы прэзідэнт РФ. — Заўв. рэд.). А следам беглі ўсе», — дадаў дыктатар.
Такім чынам, Лукашэнка раскрытыкаваў нават існуючую сістэму, пры якой у Беларусі намінальна існуюць некалькі праўладных партый, і з настальгіяй згадаў пра існаванне савецкай мадэлі. Тады ў краіне дзейнічала толькі КПСС, а іншыя былі забароненыя.