У ЗША паабяцалі аднавіць санкцыі супраць нафты з Расіі
- 20.04.2026, 1:08
Паслабленне санкцый было часовым.
Міністр энергетыкі ЗША Крыс Райт паабяцаў аднавіць санкцыі супраць расійскай нафты пасля часовага паслаблення абмежаванняў. Пра гэта ён заявіў тэлеканалу CNN.
Паводле яго слоў, паслабленне санкцыйнага рэжыму насіла часовы характар. Райт адзначыў, што яно было накіраванае на стабілізацыю цэн на энергетычным рынку. На яго думку, частка паставак накіроўваецца ў Кітай і іншыя азіяцкія дзяржавы, а часовыя паслабленні далі магчымасць знізіць кошт энерганосьбітаў у краінах Еўропы і Азіі.
«Сапраўды так», — падкрэсліў Райт, адказваючы на пытанне пра магчымае вяртанне санкцый у дачыненні да РФ.