Зяленскі патлумачыў, навошта ў РФ блакуюць сацыяльныя сеткі
3- 19.04.2026, 22:21
- 4,086
Прэзідэнт Украіны назваў дзве версіі.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі лічыць, што блакаванне сацыяльных сетак у Расіі можа быць звязана з маштабнай мабілізацыяй.
Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў у інтэрв’ю для тэлемарафону.
«Абмежаванне доступу да сацыяльных сетак у РФ звязана не з тым, каб абмежаваць крытыку кіраўніка іх дзяржавы. А, на мой погляд, з больш глыбокай задачай. Каб не было бунтаў.
З-за чаго ў паўночнага суседа могуць адбыцца бунты? З-за, на мой погляд, некалькіх рэчаў. Перш за ўсё, усеагульная, маштабная мабілізацыя. Гэта мабілізацыя людзей з цэнтральных гарадоў, у прыватнасці — Масквы і Санкт-Пецярбурга», — патлумачыў ён.
На думку Зяленскага, буйнамаштабная мабілізацыя патрэбная Расіі для таго, каб паўтарыць буйнамаштабнае наступленне на Украіну.
«Варыянт Б — для таго, каб мець меншыя выдаткі і менш высілкаў і зрабіць паралельнае наступленне, невялікае, туды, дзе можна абмежавацца меншай колькасцю баявых сіл. Бо тая ці іншая дзяржава, напрыклад, краіны Балтыі, не гатовыя да моцнага супрацьстаяння. Таму што яны — маленькія, а не таму, што яны — не смелыя, а рускія — смелыя», — сказаў прэзідэнт Украіны.