10 красавiка 2026, Пятніца, 6:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці можа працоўнік у Беларусі пайсці ў адпачынак двойчы за сезон?

3
Ці можа працоўнік у Беларусі пайсці ў адпачынак двойчы за сезон?

Адказ адвакаткі.

Ці можа працоўнік, які ўжо сыходзіў у адпачынак у маі, зноў адправіцца на адпачынак ужо ў ліпені, патлумачыла выданню «Аргументы і факты» адвакатка юрыдычнай кансультацыі Цэнтральнага раёна Мінска Крысціна Якута-Марчук. Яе адказ апублікаваў тэлеграм-канал Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Спецыялістка патлумачыла, што перапынак паміж адпачынкамі нарматыўна не ўстаноўлены.

Таму пайсці ў адпачынак двойчы за сезон дапушчальна, калі наймальнік і працоўнік пра гэта дамовіліся і калі гэта не парушыць працоўны працэс.

Прававы інспектар працы Магілёўскай абласной арганізацыі Прафсаюза работнікаў дзяржаўных устаноў Ларыса Кліменкова раней адказвала на іншае папулярнае пытанне пра адпачынкі — ці можна пайсці на адпачынак авансам. Яна адзначыла, што гэта магчыма, але толькі ў межах ужо бягучага працоўнага года.

«Прадастаўленне адпачынку авансам у залік працоўнага года, які яшчэ не пачаўся, Працоўным кодэксам не дазволена», — рэзюмавала Ларыса Кліменкова.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках