19 красавiка 2026, Нядзеля, 22:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жанчыну, цела якой знайшлі ў Віцебскай вобласці, маглі забіць

3
Жанчыну, цела якой знайшлі ў Віцебскай вобласці, маглі забіць

Што вядома.

Два дні таму, 17 красавіка, у Лепельскім раёне Віцебскай вобласці знайшлі цела жанчыны. Паводле папярэдніх звестак, яе смерць магла наступіць цягам года. У нядзелю, 19 красавіка, Следчы камітэт заявіў, што жанчыну маглі забіць.

УСК па Віцебскай вобласці ўзбудзіў крымінальную справу па ч. 1 арт. 139 КК РБ (Забойства).

— На месцы працавала следча-аператыўная група. Праведзены агляд, вылучаныя прадметы і аб’екты, якія маюць значэнне для следства. Для ўстанаўлення абставін здарэння прызначаны шэраг экспертных даследаванняў, — гаворыцца ў заяве СК.

Нагадаем, цела жанчыны ў лясным масіве Лепельскага раёна выяўлілі 17 красавіка. Узрост загінулай — 18–40 гадоў, рост — каля 170 см.

І МУС, і СК просяць усіх, хто валодае якой-небудзь інфармацыяй, або ў каго зніклі без вестак сваякі ці знаёмыя, звяртацца па тэлефоне 102 або па нумары +37533 399 80 44 (кругласутачна).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках