Ірландыя рыхтуе «шчодрыя» выплаты ўкраінцам за добраахвотнае вяртанне дадому
5- 19.04.2026, 21:20
- 3,824
Колькі ўрад краіны гатовы заплаціць уцекачам?
Украінцам, якія пражываюць у Ірландыі, прапануюць «шчодрыя» выплаты для вяртання дадому, паколькі ўрад краіны плануе цягам года спыніць дзеянне дагавораў аб размяшчэнні ўцекачоў.
Пра гэта паведамляе The Times.
Урад Ірландыі абмяркоўвае прапановы для ўкраінскіх уцекачоў. Ірландскія міністры схіляюцца або да спынення дзеяння дырэктывы аб часовай абароне, або да альтэрнатыўнага варыянту, які абмяжоўваў бы падтрымку выключна асобамі з найбольш пацярпелых рэгіёнаў Украіны.
Колм Брофі, дзяржаўны міністр па пытаннях міграцыі, заявіў, што ўрад будзе прымаць меры для скасавання кантрактаў, паводле якіх было размешчана каля 16 000 украінцаў.
«Менавіта гэта мы і хочам насамрэч спыніць. Мы хочам пакласці канец сітуацыі, калі 16 000 чалавек, якія прыбылі ў самым пачатку і якіх дзяржава фактычна забяспечвала жыллём ад моманту іх прыбыцця, больш не будуць атрымліваць такую дапамогу. Бо ні адна іншая краіна ЕС гэтага не робіць», — сказаў ён.
Брофі адзначыў, што ўкраінцам давядзецца з'ехаць, паколькі краіна спыніць дзеянне кантрактаў. Паводле яго слоў, графік, які павінен зацвердзіць урад, можа быць рэалізаваны цягам бліжэйшых 12 месяцаў.
Ён таксама адзначыў, што чыноўнікі працуюць над палітыкай вяртання, якая будзе супадаць з завяршэннем дзеяння дырэктывы. Згодна з ёй, украінцаў будуць прасіць вярнуцца дадому і прапаноўваць ім фінансавую дапамогу для гэтага.
Цяпер асобы, якія шукаюць прытулак, могуць падаць заяўку на атрыманне да 2 500 еўра на чалавека або да 10 000 еўра на сям'ю для вяртання ў краіну паходжання.
Выданне адзначае, што з лютага 2022 года больш за 125 000 украінцаў атрымалі часовую абарону ў Ірландыі. З ліпеня 2022 года па сакавік гэтага года амаль 28 000 прымаючых сем'яў атрымалі больш за 438 мільёнаў еўра ў выглядзе кампенсацыі за прадастаўленне жылля 64 000 украінскіх уцекачоў.