19 красавiка 2026, Нядзеля, 20:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Аўстрыі, Чэхіі і Славакіі ў дзіцячым харчаванні выявілі пацучую атруту

2
У Аўстрыі, Чэхіі і Славакіі ў дзіцячым харчаванні выявілі пацучую атруту

Слоікі былі з пашкоджанай маркіроўкай.

Паліцыя федэральнай зямлі Бургенланд у Аўстрыі выявіла пацучую атруту ў слоіку дзіцячага харчавання ад кампаніі Hipp, паведамляе Reuters.

На гэтым тыдні ў крамах Spar у Бургенландзе заўважылі слоікі з дзіцячым харчаваннем «Морква-бульба» ад Hipp з пашкоджанай маркіроўкай. Ад іх чуўся непрыемны пах, крышкі былі адкрытыя, з іх знялі пломбу. Акрамя таго, на дне слоікаў выявілі налепку з чырвоным кругам, піша агенцтва са спасылкай на паліцыю.

Было праведзена даследаванне ўзору дзіцячага харчавання, якое паказала наяўнасць пацучай атруты. Паліцыя ў Чэхіі і Славакіі канфіскавала слоікі з аналагічнай маркіроўкай, у іх таксама знайшлі атруту.

У сувязі з гэтым Hipp адклікала з больш як тысячы крамаў Spar у Аўстрыі сваю прадукцыю для дзяцей. У Чэхіі і Славакіі дзіцячае харчаванне ад Hipp таксама знялі з продажу. У кампаніі папярэдзілі, што ўжыванне прадукцыі з пашкоджаных слоікаў небяспечнае для жыцця.

Як паведамляе Spiegel Panorama, паліцыя Баварыі пачала расследаванне інцыдэнту. Ідзе вышук адной або некалькіх асоб, датычных да атручвання дзіцячага харчавання. Пакуль паведамленняў пра знойдзеныя ў Германіі слоікі з пацучай атрутай не паступала.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках