Эрдоган: Наша мэта — паўнапраўнае сяброўства Турцыі ў Еўрапейскім саюзе
1- 17.04.2026, 16:42
Анкара і Брусель сутыкаюцца з агульнымі выклікамі.
Прэзідэнт Турцыі выступіў на адкрыцці V Анталійскага дыпламатычнага форуму. Рэджэп Таіп Эрдоган заявіў пра стратэгічнае партнёрства з Еўропай, перадае АРА.
«Агульныя выклікі, з якімі мы сутыкаемся сёння, яшчэ раз прадэманстравалі стратэгічнае значэнне нашага партнёрства з Еўропай, — заявіў прэзідэнт Турцыі. — Захоўваючы нашу мэту — стаць паўнапраўным сябрам Еўрапейскага саюза, мы чакаем, што гэтая арганізацыя пераадолее крызіс кірунку і застанецца вернай бачанню сваіх заснавальнікаў».
Паводле вынікаў апошніх апытанняў каля 75,5 % грамадзян Турцыі хочуць уступіць у ЕС.