17 красавiка 2026, Пятніца, 3:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі правёў сустрэчу з каралём Нідэрландаў

Зяленскі правёў сустрэчу з каралём Нідэрландаў

Што абмяркоўвалі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў Мідэлбургу правёў сустрэчу з каралём Нідэрландаў Віллемам-Аляксандрам. Пра гэта 16 красавіка паведамляецца на сайце прэзідэнта.

Адзначаецца, што Зяленскі падзякаваў каралю за асабістую падтрымку Украіны і ўсяго ўкраінскага народа цягам больш як чатырох гадоў барацьбы супраць поўнамаштабнай расійскай агрэсіі.

Прэзідэнт паведаміў, што гэтай ноччу Расія зноў нанесла жорсткі масіраваны ўдар па Украіне, у выніку якога загінулі людзі ў Адэсе, Кіеве і Дняпры, больш за сто пацярпелі ў розных рэгіёнах краіны.

Зяленскі падкрэсліў, што важна працягваць падтрымку Украіны ўсімі магчымымі спосабамі і прыкладаць усе намаганні, каб спыніць забойствы і дасягнуць годнага міру.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках