16 красавiка 2026, Чацвер, 23:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп: Іран паабяцаў адмовіцца ад ядзернай зброі на 20 гадоў

6
Трамп: Іран паабяцаў адмовіцца ад ядзернай зброі на 20 гадоў

Паводле яго слоў, Тэгеран згодзіўся перадаць ЗША свае запасы ўзбагачанага ўрану.

Наступную сустрэчу паміж прадстаўнікамі ЗША і Ірана плануецца арганізаваць у выхадныя. Пра гэта заявіў амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп на брыфінгу ў Белым доме, перадае Reuters. Паводле яго слоў, бакі вельмі блізкія да здзелкі — Тэгеран паабяцаў адмовіцца ад ядзернай зброі на бліжэйшыя дзесяцігоддзі.

«У нас ёсць заява (прадстаўнікоў Ірана.— Заўв.), вельмі моцная заява, што ў іх не будзе ядзернай зброі на працягу наступных 20 гадоў», — паведаміў амерыканскі прэзідэнт. Трамп адзначыў, што іранскія прадстаўнікі згодзіліся перадаць ЗША свае запасы ўзбагачанага ўрану.

Дональд Трамп таксама заявіў, што не ўпэўнены ў неабходнасці падаўжэння перамір'я з Іранам. «Іран хоча заключыць здзелку, і ў нас з імі вельмі добрыя адносіны», — паведаміў ён. Аднак, паводле яго слоў, калі не ўдасца дасягнуць пагаднення ў Ісламабадзе, Вашынгтон адновіць ваенныя дзеянні.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках