16 красавiка 2026, Чацвер, 4:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нарышкін назваў абстаноўку на межах Беларусі і РФ напружанай

Нарышкін назваў абстаноўку на межах Беларусі і РФ напружанай
Сяргей Нарышкін

Кіраўнік СЗР РФ таксама расказаў альтэрнатыўную гісторыю пачатку Другой сусветнай вайны.

Абстаноўку на заходніх межах Расіі і Беларусі можна ахарактарызаваць як вельмі напружаную. Пра гэта паведаміў дырэктар Службы знешняй разведкі Расіі Сяргей Нарышкін па выніках сумеснага пасяджэння калегій СЗР РФ і КДБ Беларусі, перадае РИА «Новости».

Ён удакладніў, што ў краінах Балтыі і Польшчы адбываюцца ўзмоцненая мілітарызацыя эканомікі і ваеннае будаўніцтва, развіваецца мабілізацыйны патэнцыял тэрыторый.

«На жаль, зусім нядаўна і Польшча, і краіны Балтыі выйшлі з канвенцыі аб забароне пяхотных мін, і мы бачым, як на ўсходніх межах дзяржаў ствараюцца новыя фартыфікацыйныя збудаванні. Я павінен нагадаць, што менавіта так падзеі разгортваліся і напярэдадні Другой сусветнай вайны», — сказаў Нарышкін.

Пры гэтым дырэктар СЗР паведаміў, што напад на Польшчу быў здзейснены не з Усходу, а якраз з Захаду. І нібыта менавіта салдаты і афіцэры Чырвонай арміі вызвалялі краіну, прынеслі ёй і свабоду, і вызваленне ад нацызму.

Паводле слоў Нарышкіна, гісторыя можа паўтарыцца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках