15 красавiка 2026, Серада, 0:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фон дэр Ляен пагаварыла з Мадзяром

1
Фон дэр Ляен пагаварыла з Мадзяром
Урсула фон дэр Ляен

Кіраўніца Еўрапейскай камісіі і новы лідар Венгрыі гаварылі пра «неадкладныя прыярытэты».

Кіраўніца Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен абмеркавала з наваабраным прэм’ер-міністрам Венгрыі Петэрам Мадзяром «неадкладныя прыярытэты». Пра гэта яна паведаміла 14 красавіка ў сацыяльнай сетцы X.

Партыя Мадзяра «Ціса» перамагла на парламенцкіх выбарах 12 красавіка, апярэдзіўшы партыю «Фідэс» дзеючага прэм’ер-міністра Віктара Орбана, вядомага сваімі прарасійскімі поглядамі.

Фон дэр Ляен адзначыла, што цяпер «Венгрыя вярнулася ў самае сэрца Еўропы, дзе ёй заўсёды і было месца». Яна падкрэсліла, што перадусім гэта важны момант для венгерскага народа і «яго голасу, годнасці і будучыні ў бяспечнай, паспяховай Венгрыі ў межах моцнай Еўропы».

«Мы абмеркавалі неадкладныя прыярытэты. Трэба правесці аператыўную працу па аднаўленні, пераарыентацыі і рэфармаванні. Аднавіць вяршэнства права. Пераарыентавацца на нашыя агульнаеўрапейскія каштоўнасці. І правесці рэформы, каб адкрыць магчымасці, якія даюць еўрапейскія інвестыцыі», – напісала кіраўніца ЕК.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках