Трамп назваў магчымыя тэрміны новых перамоваў з Іранам
5- 14.04.2026, 20:07
- 1,456
Яны могуць адбыцца ўжо ў найбліжэйшы час.
Новы раўнд перамоваў ЗША і Ірана можа адбыцца ў бліжэйшыя два дні ў Пакістане, заявіў выданню The New York Post прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.
У матэрыяле гаворыцца, што пасля нядаўняй размовы з карэспандэнтам выдання, якая была прысвечаная перспектывам будучых перамоваў паміж Вашынгтонам і Тэгеранам, амерыканскі лідар перазваніў і паведаміў, што «у бліжэйшыя два дні можа нешта адбыцца».
«Мы больш схільныя адправіцца туды. Гэта больш верагодна. Ведаеце, чаму? Бо фельдмаршал выдатна спраўляецца са сваёй працай», — сказаў прэзідэнт ЗША.
Трамп, як удакладняе The New York Post, меў на ўвазе начальніка штабу сухапутных войскаў Пакістана Асіма Муніра. Ён адзначыў, што Мунір «цудоўны», таму, паводле слоў Трампа, існуе найбольшая верагоднасць, што амерыканская дэлегацыя вернецца ў Пакістан.
«Чаму мы павінны ехаць у якую-небудзь краіну, якая не мае да гэтага ніякага дачынення?» — падкрэсліў ён.
Папярэдні раўнд перамоваў ЗША і Ірана адбыўся 11–12 красавіка ў сталіцы Пакістана — Ісламабадзе. Падчас іх бакі не дасягнулі пагаднення. Аднак пазней віцэ-прэзідэнт Джэй Дзі Вэнс заявіў, што Вашынгтон дасягнуў «значнага прагрэсу» на перамовах з Тэгеранам і цяпер «мяч на баку Ірана».