У Крэмлі спрабуюць схаваць паніку з-за краху Орбана
- 14.04.2026, 10:16
- 5,676
Апублікаваны даклад амерыканскіх аналітыкаў.
Крэмль спрабуе прыменьшыць значэнне паразы дзеючага прэм’ер-міністра Венгрыі Віктара Орбана на парламенцкіх выбарах 12 красавіка. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе амерыканскага Інстытута вывучэння вайны ISW.
Аналітыкі адзначаюць, што з паразай Орбана краіна-агрэсар Расія страчвае ключавога еўрапейскага саюзніка.
Прэс-сакратар Крэмля Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Крэмль не будзе віншаваць Мадзяра, паколькі Венгрыя застаецца «нядружалюбнай краінай», якая падтрымлівае санкцыі супраць Расіі. Паводле яго слоў, адносіны паміж Расіяй і Еўрапейскім саюзам (ЕС) не могуць пагоршыцца пасля выбараў у Венгрыі, бо яны ўжо знаходзяцца на самым нізкім узроўні.
Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў падкрэсліў, што Расія гатовая наладжваць адносіны з новым венгерскім урадам у залежнасці ад таго, як ён «разумее ўласныя нацыянальныя інтарэсы».
Вядомыя расійскія блогеры выказалі неадназначную рэакцыю: ад прымяншэння паразы Орбана і сумневаў у яго сувязях з Расіяй да апасенняў, што Крэмль страціў свайго галоўнага саюзніка ў ЕС, які накладаў вета на рашэнні, нявыгадныя для Расіі, адзначаюць у ISW.
Крэмль, верагодна, прымяншае страту свайго ключавога саюзніка ў Еўропе, каб прадэманстраваць упэўненасць у тым, што Украіна па-ранейшаму будзе адчуваць ціск з мэтай прыняцця ўмоў Расіі па спыненні вайны, гаворыцца ў дакладзе.