Расія атакавала ва Украіне «хуткую» падчас «перамір'я»
5- 12.04.2026, 8:59
- 2,784
Трое медыкаў у Сумскай вобласці паранены.
Нягледзячы на абвешчанае перамір'е на час Вялікадня расійскія акупанты атакавалі медыкаў на Сумшчыне. З дапамогай дрона яны ўдарылі па машыне хуткай дапамогі.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на інфармацыю кіраўніка Сумскай АДА Алега Грыгорава.
Паводле слоў Грыгорава, атака адбылася ўначы ў Глухаўскай грамадзе. У выніку ўдару дрона пацярпелі трое медыкаў.
Ім аператыўна аказалі дапамогу. Пагрозы жыццю няма.
«Вораг цынічна працягвае атакаваць грамадзянскую інфраструктуру. Будзьце максімальна асцярожныя», - напісаў у сваім Telegram кіраўнік Сумскай АДА.