12 красавiка 2026, Нядзеля, 1:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: Новы вярхоўны лідар Ірана знявечаны пасля ўдару ЗША

Reuters: Новы вярхоўны лідар Ірана знявечаны пасля ўдару ЗША

Ён атрымаў цяжкія раненні.

Стан новага лідара Ірана Маджтабы Хаменеі пасля амерыканскага ўдару 28 лютага, падчас якога загінуў ягоны бацька аятала Алі Хаменеі, застаецца прадметам супярэчлівых паведамленняў.

Агенцтва Reuters піша са спасылкай на даныя амерыканскіх спецслужбаў, што новы іранскі лідар атрымаў цяжкія траўмы твару і ног, але знаходзіцца ў свядомасці, дзеяздольны і бярэ ўдзел у кіраванні краінай, у тым ліку з выкарыстаннем сродкаў аўдыёсувязі.

Пры гэтым месцазнаходжанне Маджтабы Хаменеі застаецца невядомым. Раней меркавалася, што ён можа знаходзіцца ў Маскве, аднак цяпер крыніцы ўказваюць на іранскі Кум як верагоднае месца яго лячэння.

З моманту прызначэння 8 сакавіка на пасаду вярхоўнага лідара не з’яўлялася ні фота-, ні відэапацверджанняў ягонага стану.

Таксама няясна, наколькі паўнавартасна Хаменеі можа ўдзельнічаць у перамовах паміж ЗША і Іранам, якія цяпер праходзяць у Ісламабадзе. У той жа час раней паведамлялася, што менавіта ён ухваліў дамоўленасць аб спыненні агню.

Эксперты адзначаюць, што ў кароткатэрміновай перспектыве новы лідар Ірана наўрад ці зможа мець такі ж узровень уплыву, як і яго бацька.

На гэтым фоне ўзмацняецца роля Корпуса вартавых Ісламскай рэвалюцыі, які можа прымаць ключавыя стратэгічныя рашэнні.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках