У Вялікабрытаніі заявілі, што Украіна можа адыграць важную ролю ў дачыненні да Армузскага праліва
- 11.04.2026, 22:06
- 1,152
Менавіта Украіна мае неабходныя тэхналогіі.
Украіна можа адыграць важную ролю ў намаганнях па забеспячэнні бяспекі ў Армузскім праліве, бо яна мае досвед і неабходныя тэхналогіі.
Пра гэта заявіў міністр па пытаннях узброеных сіл Вялікабрытаніі Алістэр Карнс, якога цытуе Reuters.
Карнс падчас візіту ў Кіеў адзначыў, што цяпер Украіна валодае аднымі з найлепшых у свеце тэхналогій. І яна мае неабходны досвед, каб забяспечваць бяспеку.
«Украіна валодае аднымі з найлепшых у свеце тэхналогій, якія яна распрацавала тут, падчас вайны. Я лічу, што гэта можа быць карысным на Блізкім Усходзе, як мы ўжо бачым на прыкладзе барацьбы з дронамі «Шахед», аж да Армузскага праліва», — сказаў ён.
Карнс дадаў, што ягоны візіт — гэта доказ таго, што вайна ва Украіне застаецца ключавым прыярытэтам Вялікабрытаніі ў сферы абароны і бяспекі. Паводле яго слоў, Вялікабрытанія можа шмат чаму навучыцца ў Украіны — напрыклад, у такіх сферах, як тэхналогіі стварэння БПЛА, выкарыстанне дадзеных і штучны інтэлект у ўзбраенні.
— Гэта рэвалюцыя ў ваенных справах, і нам трэба рухацца хутчэй, — дадаў ён.