Ва Украіне на адным з напрамкаў расіянам хапіла на дзве гадзіны «перамір’я»
5- 11.04.2026, 21:49
- 2,740
У прыватнасці, праціўнік вядзе артылерыйскі абстрэл.
Расійскія акупацыйныя войскі не прытрымліваюцца велікоднага перамір’я, якое ў аднабаковым парадку абвясціў кіраўнік РФ Пуцін.
Пра гэта расказаў у эфіры тэлеканала «Мы — Украіна» намеснік камандзіра мотапяхотнага батальёна «Сталёвыя вершнікі» 66 ОМБр Віталь з пазыўным Гума. Парушэнні фіксуюцца на Ліманскім напрамку.
Вайсковец падкрэсліў, што вораг вядзе абстрэлы з артылерыі і атакуе FPV-дронамі.
– Як і летась, расіянам хапіла ўсяго дзвюх гадзін для так званага перамір’я. А далей, як вы памятаеце, у нас пачаліся ўжо і штурмавыя дзеянні. Нічога не змянілася, – дадаў намеснік камандзіра.