Латвія байкатуе беларускую сельскагаспадарчую прадукцыю
3- 11.04.2026, 20:37
Пад абмежаванні трапілі гарох, пшаніца, пшанічна-жытняя сумесь, жыта і іншыя тавары.
Латвія падоўжыла да 1 ліпеня 2027 года забарону на імпарт сельскагаспадарчай і кармавой прадукцыі з Расіі і Беларусі.
Абмежаванні былі ўведзены яшчэ ў сакавіку 2024 года. Першапачаткова меркавалася, што яны будуць дзейнічаць да чэрвеня 2026 года, але латвійскія ўлады вырашылі падоўжыць іх яшчэ на год.
Забарона распаўсюджваецца на тавары, якія застаюцца ў Латвіі, і не датычыцца прадукцыі, што ідзе транзітам у іншыя краіны Еўразвязу.
Пад абмежаванні трапілі гарох, пшаніца, пшанічна-жытняя сумесь, жыта, ячмень, авёс, прасо, пшанё, насенне і плады алейных раслін, цукровыя буракі, мука, а таксама гранулы з мяса, мясных субпрадуктаў, рыбы і ракападобных.