Сіноптыкі: Да цэнтра Мінска нешта набліжаецца
2- 11.04.2026, 17:07
- 4,876
Дадзеныя мінскага метэарадара.
Паводле дадзеных мінскага метэарадара, да цэнтра краіны набліжаецца лінейная сістэма канвектыўнай воблачнасці. У яе зоне ідуць кароткачасовыя дажджы, месцамі з крупай. А на ўсходзе Віцебскага раёна нават адзначаліся навальніцы.
На працягу гадзіны ў Мінску чакаецца інтэнсіўны кароткачасовы дождж, магчыма крупа.

