Украіна вярнула з расійскага палону 175 вайскоўцаў
- 11.04.2026, 14:08
- 1,616
Большасць з іх была ў палоне з 2022 года.
Украіна і краіна-агрэсар Расія ў суботу, 11 красавіка, правялі абмен ваеннапалоннымі. Ва Украіну вярнуліся 175 вайскоўцаў, паведаміў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.
Дадому вярнуліся вайскоўцы ЗСУ, Нацгвардыі, Дзяржаўнай памежнай службы, а таксама сямёра цывільных украінцаў, удакладніў Зяленскі.
Большасць з тых, каго абмянялі, была ў палоне з 2022 года. Яны абаранялі Марыупаль, Чарнобыльскую АЭС, ваявалі на данецкім, луганскім, харкаўскім, херсонскім, запарожскім, сумскім, кіеўскім і курскім кірунках.