11 красавiка 2026, Субота, 2:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы знайшлі абломак ракеты

У Польшчы знайшлі абломак ракеты
Вайсковая паліцыя Польшчы
Ілюстрацыйнае фота: © Twitter

Прама на тэрыторыі дзіцячага садка.

10 красавіка ў вёсцы Яраславец Люблінскага ваяводства на тэрыторыі дзіцячага садка быў выяўлены фрагмент ракеты. Пра гэта ў Facebook паведаміла прэс-служба Вайсковай жандармерыі Польшчы.

Паводле папярэдняй інфармацыі, ідзе гаворка пра абломкі боепрыпасу, які польская авіяцыя магла выкарыстоўваць пры адбіцці атакі беспілотнікаў краіны-агрэсара РФ у ноч на 10 верасня 2025 года.

Пасля таго як расійскія беспілотнікі парушылі паветраную прастору Польшчы, сілы абароны задзейнічалі авіяцыю для іх нейтралізацыі.

Пасля інцыдэнту, паводле звестак Polsat News, абломкі дронаў і ракет знаходзілі яшчэ цягам некалькіх тыдняў, найбольш — менавіта ў Люблінскім ваяводстве.

На месцы знаходкі працуюць Служба вайсковай контрвыведкі, Агенцтва ўнутранай бяспекі і Вайсковая жандармерыя, якая ўжо пачала працэсуальныя дзеянні.

Тэрыторыю ачапілі і ўзялі пад ахову. Паводле афіцыйных дадзеных, фрагмент не ўяўляе пагрозы для жыцця і здароўя мясцовых жыхароў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках