Польшча перахапіла расійскі самалёт-разведчык над Балтыйскім морам
4- 10.04.2026, 21:38
Другі раз за тыдзень.
Польшча другі раз за тыдзень падняла ў паветра знішчальнікі для перахопу расійскага разведвальнага самалёта Іл-20 над Балтыйскім морам.
Пра гэта ў сацсетцы X напісаў віцэ-прэм’ер-міністр, міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Косіняк-Камыш.
«Увечары (9 красавіка. — Рэд.) пара нашых самалётаў F-16 здзейсніла чарговы на гэтым тыдні перахоп расійскага разведвальнага самалёта Іл-20, які выконваў палёты над Балтыйскім морам», — паведаміў Косіняк-Камыш.
Ён адзначыў, што такія дзеянні з’яўляюцца правакацыямі з боку Расіі, накіраванымі на выпрабаванне сістэм супрацьпаветранай абароны Польшчы.
«Дзякуючы пастаяннай баявой гатоўнасці пілотаў, вайскоўцаў і наземнага персаналу польскае неба застаецца бяспечным. Узброеныя сілы Польшчы штодня гатовыя да неадкладнай рэакцыі і абароны паветранай прасторы», — дадаў міністр абароны.