Больш за 80% еўрапейцаў асцерагаюцца давяраць свае даныя кампаніям з ЗША і Кітая
4- 10.04.2026, 21:10
Апытанне.
Як мінімум у шасці еўрапейскіх краінах больш за 80% апытаных выказваюць занепакоенасць тым, што кампаніі з ЗША і Кітая не будуць адказна абыходзіцца з даручанымі ім персанальнымі данымі карыстальнікаў.
Як паведамляе Politico, такімі аказаліся вынікі апытання European Pulse, якое праводзілася ў шасці буйных краінах ЕС.
84% апытаных адказалі, што не давяраюць амерыканскім тэхналагічным кампаніям у тым, што яны будуць адказна распараджацца іх персанальнымі данымі. Што да кітайскіх кампаній, так адказалі 93%.
Давер да еўрапейскіх кампаній вышэйшы, але і тут толькі 51% сказалі, што давяраюць ім. У адказнае абыходжанне з данымі нацыянальных дзяржаўных органаў вераць 45%, яшчэ менш.
Апытанне ахапіла амаль 6700 рэспандэнтаў у Іспаніі, Германіі, Францыі, Італіі, Польшчы і Бельгіі. Збор даных праводзіўся 13–21 сакавіка.
Найбольшы недавер да амерыканскіх і кітайскіх кампаній — сярод немцаў (91% — у дачыненні да тэхналагічных кампаній з ЗША, 98% — да кітайскіх). Найменей негатыўнае стаўленне — сярод палякаў: амерыканскім кампаніям давяраюць 38%, кітайскім — 20%.
Да еўрапейскіх лічбавых кампаній найвышэйшы давер у Бельгіі, дзе ў іх адказную палітыку абыходжання з данымі вераць 59% апытаных.