Рэйтынг Пуціна рэкордна падае
4- 10.04.2026, 12:16
- 3,420
Пра гэта пішуць нават афіцыйныя сацыёлагі.
Дзяржаўныя сацыёлогі працягваюць фіксаваць падзенне рэйтынгаў прэзідэнта Уладзіміра Пуціна на фоне блакіровак Telegram, вайны з VPN і адключэнняў інтэрнэту, піша The Moscow Times.
За тыдзень, які завяршыўся 5 красавіка, афіцыйны «рэйтынг адабрэння» Пуціна апусціўся да 67,8% — да найніжэйшага ўзроўню з 20 лютага 2022 года, паведаміў у пятніцу ВЦИОМ.
За тыдзень рэйтынг Пуціна страціў 2,3 пункта, за апошнія 4 тыдні — 4,9 пункта, а ў параўнанні з канцом мінулага года — 10 пунктаў. Мінімумы з пачатку ўварвання ва Украіну абнавілі «рэйтынгі адабрэння» урада (40,3%), Дзярждумы (41,7%) і Савета Федэрацыі (41,8%).
Адкрытае апытанне ВЦИОМ, калі рэспандэнтам самім прапануюць назваць палітыка, якому яны «давяраюць» або «не давяраюць», паказала падзенне рэйтынгу Пуціна да 29,5%. Гэта таксама найніжэйшае значэнне з пачатку вайны ва Украіне. У параўнанні з максімумам апошніх гадоў — 48,8% у сакавіку 2024 года — ён скарціўся больш чым на траціну.
На піку — у 2015 годзе — гэты паказчык дасягаў 71%, нагадвае палітолаг Аббас Галямоў. З тых часоў рэальны рэйтынг Пуціна абваліўся больш чым удвая. І, магчыма, цяпер яго проста перастануць публікаваць, не выключае Галямоў.
Паказчыкі афіцыйнага «рэйтынгу адабрэння» Пуціна, якія ВЦИОМ трымае каля 70%, — гэта не рэйтынг, а хутчэй «паказчык страху», лічыць эксперт: ён адлюстроўвае не рэальнае адабрэнне ў грамадстве, а колькасць людзей, якія не пабаяліся сказаць дзяржаўным сацыёлагам, што не падтрымліваюць прэзідэнта. Пры гэтым і такіх людзей становіцца больш, вынікае з апытанняў.