«Лукашэнка — гэта Марыя Захарава з вусамі»
19- 10.04.2026, 13:31
- 23,490
У Арменіі жорстка адказалі кіраўніку.
Віцэ-старшыня партыі «За рэспубліку», армянскі палітолаг Рубен Меграбян жорстка прайшоўся па заявах дыктатара.
Днямі кіраўнік заклікаў Арганізацыю Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) праяўляць максімальную асцярожнасць і карэктнасць у працы з Арменіяй. Меграбян просіць Лукашэнку не лезці з парадамі:
— Лукашэнка — гэта Марыя Захарава з вусамі. Ён ніхто і завуць яго ніяк. Усе яго парады, гульня ў добрага паліцэйскага, гэта несур'ёзна. Гэта калгасныя фокусы, якія даўным-даўно нікога не ўражваюць.
@noyan.tapan.news.7 Лукашэнка — гэта Захарава з вусамі Рубен Меграбян, Віцэ-старшыня партыі \"За рэспубліку\" Поўнае відэа: https://www.patreon.com/posts/o-chem-ili-ne-i-154992474 #hayastan #armenia #Пашинян #Россия #Армения #Кремль #ВладимирПутин #Лукашенко #Захарова ♬ арыгінальны гук - Noyan Tapan TV