10 красавiка 2026, Пятніца, 12:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мінску дзве школьніцы на адным самакаце трапілі пад колы аўтамабіля

28
У Мінску дзве школьніцы на адным самакаце трапілі пад колы аўтамабіля

ДТЗ адбылося на пешаходным пераходзе.

У Мінску ўвечары 9 красавіка дзве непаўналетнія на адным самакаце трапілі пад колы аўтамабіля. Адна дзяўчына ў бальніцы, паведамілі ў сталічнай ДАІ.

ДТЗ адбылося на скрыжаванні вуліц Лабанка і Мазурава. 16-гадовыя дзяўчыны ехалі на адным самакаце і, перасякаючы праезную частку вуліцы Мазурава па рэгуляваным пешаходным пераходзе на зялёнае святло, не спешыліся. Іх збіў Nissan.

Адна з непаўналетніх дастаўлена ў бальніцу для абследавання.

«Перад перасячэннем праезнай часткі веласіпедыст і кіроўца самаката абавязаны спешвацца і весці свой транспарт побач з сабой, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных ПДР. Вадзіцелям СПМ забаронена перавозіць пасажыраў», — нагадалі ў ДАІ.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках