Аляксей Хлястоў, які працуе таксістам, прадставіў новую песню
8- 8.03.2026, 15:24
- 7,440
Спявак выканаў яе проста за рулём.
Спявак Аляксей Хлястоў прэзентаваў сваю новую песню «Белы танец». Відэа з'явілася ў інстаграм-пабліку «Беларускія дні».
Аўтар відэа абгуляў новае месца працы спевака: выклікаў таксі, убачыў за рулём Хлястова. А той, каб даказаць, што ён — гэта ён, выканаў сваю новую песню проста за рулём.
Нагадаем, што папулярны ў мінулым беларускі спявак Аляксей Хлястоў нечакана нагадаў пра сябе: высветлілася, што ён стаў таксістам і, прынамсі, з жніўня 2025-га вазіць пасажыраў катэгорыі бізнес-класа. Выступаць на эстрадзе ён не можа, бо знаходзіцца ў чорных спісах.