7 сакавiка 2026, Субота, 19:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязень Вацлаў Арэшка амаль страціў зрок у зняволенні

1
Палітвязень Вацлаў Арэшка амаль страціў зрок у зняволенні

Лукашэнкаўскі суд прысудзіў яму восем гадоў зняволення.

Актывіст незалежнага прафсаюза РЭП Вацлаў Арэшка, якога ўжо амаль чатыры гады трымаюць у зняволенні, амаль страціў зрок, паведаміла «Радыё Свабода» інфармаваная крыніца.

«Ён кажа, што зрок амаль знік, ужо толькі цемру бачыць. Настрой, вядома, не вельмі. Акрамя зроку, агульны стан здароўя таксама пагоршыўся», — расказала пра палітвязня крыніца.

Вацлава Арэшку затрымалі ў красавіку 2022 года, праз год прысудзілі да 8 гадоў зняволення. Ужо трэці год палітвязня трымаюць у Івацэвіцкай калоніі № 22.

З-за пенсійнага ўзросту палітвязня не прымушаюць працаваць, але яго фізічны стан такі, што даводзіцца зводзіць перамяшчэнні да мінімуму. Праваабаронцы ўключылі Вацлава Арэшку ў спіс палітвязняў, якія знаходзяцца ў стане асаблівай рызыкі па здароўі і патрабуюць як мага хутчэйшага вызвалення.

«Зімой з ім размаўлялі ўжо з такімі намёкамі, што хутка выпусцяць, але нічога не адбылося», — расказала крыніца пра Вацлава Арэшку.

Пра сітуацыю з Вацлавам Арэшкам таксама распавядалі былыя палітвязні, якім летась пашанцавала выйсці на волю.

У прыватнасці, у інтэрв’ю сайту Charter97.org лідар прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч заклікаў беларускі рэжым вызваліць Вацлава Арэшку.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках