7 сакавiка 2026, Субота, 4:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

16 краін і ЕС байкатуюць адкрыццё Паралімпіяды

16 краін і ЕС байкатуюць адкрыццё Паралімпіяды

З-за ўдзелу расіян і беларусаў.

Міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сыбіга заявіў, што ўжо 16 краін і ЕС адмовіліся ад удзелу ў сённяшняй цырымоніі адкрыцця Паралімпійскіх гульняў-2026, паведамляе «Радыё Свабода».

Паводле яго слоў, Аўстралія і Францыя пацвердзілі, што іх афіцыйныя асобы не будуць прысутнічаць на цырымоніі адкрыцця.

«Ужо 16 краін і ЕС адмовіліся браць удзел у сённяшняй цырымоніі адкрыцця Паралімпійскіх гульняў. Удзячны за салідарнасць партнёраў, якая выразна дае зразумець: спорт павінен стаяць за мір, справядлівасць і павагу да міжнароднага права», — напісаў ён у сацсетцы Х.

Міністр таксама выказаў падзяку Эстоніі, Фінляндыі, Ісландыі, Латвіі, Літве, Польшчы, Румыніі і Швецыі за заяву, у якой асуджаецца ганебнае рашэнне Міжнароднага паралімпійскага камітэта. Нягледзячы на працяглую вайну Расіі з Украінай, Міжнародны паралімпійскі камітэт (МПК) дазволіў шасці расійскім спартсменам і чатырым з Беларусі прадстаўляць свае краіны пад нацыянальнымі сцягамі, а не выступаць пад нейтральнымі.

Зборная Украіны не будзе ўдзельнічаць у цырымоніі ў Вероне на знак пратэсту; да яе далучацца Аўстрыя, Румынія і Вялікабрытанія, Канада, Харватыя, Чэхія, Эстонія, Фінляндыя, Германія, Латвія, Літва, Нідэрланды, Польшча. Зімовыя Паралімпійскія гульні з 6 па 15 сакавіка пройдуць у Мілане і Кортіне-д’Ампецца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках