5 сакавiка 2026, Чацвер, 22:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Netflix набыла ШІ-кампанію Бэна Афлека

Netflix набыла ШІ-кампанію Бэна Афлека

ШІ ўсё больш актыўна выкарыстоўваецца ў Галівудзе.

Кампанія Netflix Inc. набыла кампанію InterPositive па распрацоўцы тэхналогій штучнага інтэлекту для кінавытворчасці, якую чатыры гады таму заснаваў акцёр Бэн Афлек. Адпаведная заява апублікавана на сайце Netflix.

Фінансавыя ўмовы здзелкі не раскрываюцца. InterPositive, паводле слоў Афлека, выкарыстоўвае ШІ для дапамогі супрацоўнікам у кінаіндустрыі. Яе сэрвісы накіраваныя на працу з каляровай карэкцыяй, візуальнымі эфектамі і кадраваннем.

«Нам неабходна захаваць тое, што робіць сторытэлінг чалавечым, а менавіта здольнасць да суджэння. Я ведаў, што несу адказнасць перад калегамі і нашай галіной за абарону сілы чалавечай творчасці і людзей, якія стаяць за ёй», — сказаў акцёр.

ШІ ўсё больш актыўна выкарыстоўваецца ў Галівудзе. Пакуль адныя студыі вывучаюць магчымасці яго ўкаранення, іншыя выказваюць занепакоенасць, што падобныя інструменты могуць пазбавіць працы многіх супрацоўнікаў. Так, нядаўна створаны 15-секундны ШІ-ролік з бойкай Брэда Піта і Тома Круза выклікаў рэзкую рэакцыю з боку галівудскіх студыяў і прафесійных аб’яднанняў. The New York Times ахарактарызавала яе як асуджэнне і страх.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках