16 красавiка 2026, Чацвер, 17:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія беспілотнікі атакавалі расійскі фрэгат «Адмірал Эсэн»

8
Украінскія беспілотнікі атакавалі расійскі фрэгат «Адмірал Эсэн»

Дасталі і ў Наварасійску.

У выніку атакі беспілотнікаў на порт у Наварасійску быў пашкоджаны расійскі фрэгат «Адмірал Эсэн». Гэта ўжо не першая атака на гэты карабель.

Пра гэта паведамляе «КіберБорошно» у Telegram.

OSINT-аналітыкі сцвярджаюць, што ў выніку атакі была пашкоджаная сярэдняя надбудова фрэгата.

Паводле іх слоў, у выніку трапляння ў надбудову фрэгата здэтанавалі гранатамёты ПК-10, прызначаныя для пастаноўкі пасіўных перашкод.

Акрамя механічных пашкоджанняў карабель атрымаў пашкоджанні электронных сістэм:

комплекс РЭБ ТК-25, які адказвае за выяўленне выпрамянення і пастаноўку актыўных перашкод;

радары МР-90 «Арэх», што забяспечваюць навядзенне зенітных ракет на мэты;

аглядны радар «Фрэгат-М2М», які адказвае за далёкае выяўленне паветраных і надводных аб’ектаў.

Як пішуць OSINT-аналітыкі, акрамя фрэгата, пад удар трапіў ракетны катэр праекта 1241 «Маланка».

БПЛА паразілі кармавую частку судна, дзе размешчаныя галоўныя рухавікі, дызель-генератары і машыннае аддзяленне, якія забяспечваюць працу сілавой устаноўкі катэра.

Таксама ў кармавой частцы знаходзяцца дзве 30-мм артылерыйскія ўстаноўкі АК-630М, якія адказваюць за блізкую абарону катэра, і дызель-генератары, што забяспечваюць электразабеспячэнне карабельных сістэм.

Нагадаем, украінскія вайскоўцы ужо наносілі ўдар па расійскім фрэгату «Адмірал Эсэн», калі ён базаваўся ў Севастопалі. Для гэтага украінскія вайскоўцы ўпершыню выкарысталі новую ракету «Доўгі Няптун».

Як адзначаў у лютым спікер Ваенна-марскіх сіл ЗСУ Дзмітрый Плетэнчук, расіяне выкарыстоўваюць «Адмірал Эсэн» для ракетных удараў па Украіне, бо такі карабель можа несці «Калібры».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках